< Сядзіба Пшэздзецкіх >
Заслаўе перайшло ва ўласнасць Пшэздзецкіх з 1753 г. Да гэтага часу горад належаў Сапегам. Па праекце архітэктара К. Спампані збудаваны велічны палац у асяроддзі пейзажнага парку, у горадзе наладжана праца розных вытворчасцяў. Сёння згублена ўсё, акрамя невялікага каменнага будынка, які, па адной з версій, з'яўляецца флігелем былога палаца. Магчыма, у ім размяшчалася карцінная галерэя.