< Сянно >
У гэтым мілым правінцыйным мястэчку захавалася некалькі архітэктурных помнікаў. Сярод іх – значна перабудаваны будынак пажарнага дэпо, па іншай версіі – службовы корпус (1903), некалькі гаспадарчых пабудоў складанай канструкцыі (1906), дыхтоўная невялікая лядоўня з бутавага каменю і двухпавярховы будынак земскай управы (1914).