< Сёмкаў Гарадок >
У XVI ст. гэта Гарадок Саламярэцкі. У 1804 г. – мястэчка. Уладальнік мясцовага маёнтка Адам Хмара ў 1791 г. пабудаваў з цэглы Траецкі касцёл у стылі барока. У 1866 г. касцёл быў перабудаваны пад царкву. У 1880 г. у гэтым храме вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча. Сёння паволі разбураюцца старадаўнія каталіцкія могілкі вакол святыні, якая носіць назву царква Раства Багародзіцы.