< Траецкі касцёл >
У глыбіні квартала, на старадаўніх каталіцкіх могілках Залатая Горка, у 1864 г. з цэглы збудаваны Траецкі касцёл у рэтраспектыўна-гатычным стылі. Пры касцёле доўгі час існавала вядомая школа арганістаў. У 1883-1884 гг. памяшканне святыні было адведзена пад залу камернай музыкі. У 2006 г. храм быў адрэстаўраваны і перададзены каталікам. Вокны святыні ўпрыгожваюць мастацкія вітражы.