< Трасцяніца >
Вядомая з сярэдзіны XV ст. як уласнасць знакамітага шляхецкага роду Сангушкаў. З сярэдзіны XVI ст. у складзе ВКЛ. У 1873 г. на месцы, дзе стаяў стары драўляны храм, узводзіцца Свята-Праабражэнская праваслаўная царква. Некалькі разоў будынак падвяргаўся нязначным перабудовам, аднак захаваў першапачатковы рэтраспектыўна-рускі стыль.