Царква Барыса і Глеба
У 1519 г. на месцы старажытныага храма, пабудаванага яшчэ ў XII ст., збудаваны новы велічны храм. Пабудаваны ён быў у стылі готыкі і рэнесансу на сродкі К. Астроўскага. Прыкладна праз сто гадоў царква стала ўніяцкай, пры ёй дзейнічаў манастыр базыльянаў. У 1839 г. царскія ўлады перадалі храм праваслаўнай царкве. У 1920-я гг. палякі правялі работы па аднаўленні храма. У 1961 г. савецкія ўлады зачынілі святыню і перадалі яе пад абласны архіў. У 2010 г. былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, якія выклікалі шмат пытанняў з боку грамадзян.