< Царква Св. Уладзіміра
У 1896 г. на ахвяраванні праваслаўных вернікаў узведзена цагляная царква ў псеўдарускім стылі, асвечаная ў гонар Св. Уладзіміра. Храм мае адну характэрную асаблівасць – пад адным дахам святыні былі памяшканні, адведзеныя пад парафіяльныя школы. Адразу ж пасля пабудовы царквы ў ёй здарыўся пажар, які значна пашкодзіў унутранае ўбранне храма. Перад Першай сусветнай вайной савецкія ўлады спрабавалі ператварыць храм у клуб прадпрыемства.