< Царква Тупічэўскай іконы Божай Маці
Раней царква называлася Крыжаўзвіжанская. Узведзена святыня з цэглы ў 1871 г. Царква ўяўляе сабой класічны прыклад рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудова пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Пры аднаўленні святыні былі змененыя вежа-званіца над прытворам і купалы храма.