< Цеалін
Старадаўні маёнтак вядомы з 1567 г. як уласнасць шляхецкага роду Калантаяў. Затым – уласнасць родаў Ельскіх, Грабоўскіх. Прадстаўнік апошніх, Томаш Грабоўскі, заклаў тут палацавы комплекс у стылі позняга барока, ад якога да нашых дзён захаваліся толькі дзве афіцыны, другія паверхі якіх з часам былі значна перайначаны. Сядзіба, акружаная цудоўным пейзажным паркам з сажалкамі, развівалася з пачатку XIX ст. аж да Першай сусветнай вайны.