< Цімкавічы
У пачатку XV ст. Цімкавічы мелі статус горада. Належала паселішча Алелькавічам, Хадкевічам, Сапегам. У вайне 1654-1667 гг. горад быў цалкам знішчаны рускімі войскамі. Да канца XVII ст. адрадзіўся і набыў статус мястэчка. Захаваліся старажытная (XIX ст.) каменная пабудова мемарыяльнай брамы-званіцы і капліца, узведзеныя ў гонар адмены прыгоннага права на беларускіх землях. Брама пабудавана ў стылі класіцызму, адзін час яна выкарыстоўвалася як пажарная каланча.