< Уваскрасенская царква >
Благавешчанскі каталіцкі храм збудаваны пры манастыры дамініканцаў на сродкі С. К. Радзівіла ў 1684 г. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. царскія ўлады зачынілі манастыр, а касцёл аддалі пад казармы. У 50-я гг. XIX ст. былы касцёл перабудаваны пад царкву. Пры савецкай уладзе ў 1960-я гг. у храме быў арганізаваны спартыўны клуб, а затым вытворчы цэх. У 1986 г. праведзены рэстаўрацыйныя работы і былая каталіцкая святыня адкрыта як царква.