Валеўка >
Былое мястэчка вядома з XVI ст. Уладары мястэчка Незабытоўскія ў 1736 г. узвялі тут драўляны ўніяцкі храм. Магчыма, храм з'явіўся тут нашмат раней як Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў. У 1864 г. яго пераасвяцілі як праваслаўную царкву. У 1870 г. храм быў перабудаваны. Драўляная званіца побач з царквой узведзена ў пачатку ХХ ст. Сёння гэта царква Св. Пятра і Паўла ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока.