Вальеры >
Больш чым на кіламетр працягнуліся прасторныя вальеры для дзікіх жывёл Белавежскай пушчы. Прыкладна 20 гектараў адведзена пад штучныя загоны, у якіх наведвальнікі Белавежскай пушчы могуць убачыць казуль, дзікоў, ваўкоў, лісіц, мядзведзяў і, вядома ж, сімвал пушчы – зубра. Прадстаўленыя тут і рэдкія жывёлы: янотападобны сабака і высакародны алень.