Валожын
Касцёл Св. Язэпа ў стылі ампір збудаваны з цэглы ў 1816 г. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. быў перабудаваны пад царкву, разбураны жылы корпус манастыра бернардзінцаў. У 1921 г. вернуты каталікам. З 1974 г. выкарыстоўваўся як вытворчы корпус. Побач з касцёлам захавалася велічная брама-званіца. Касцёл быў фамільнай пахавальняй шляхецкага роду Тышкевічаў, уладальнікаў гэтага мястэчка.