Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

Варняны >

Вядомыя як мястэчка ў складзе ВКЛ з 1397 г. Валодалі паселішчам Абрамовічы. Касцёл Св. Георгія ў стылі барока пабудаваны ўладарамі маёнтка ў 1767 г. Дабудоўвалася святыня ў 1880 і 1909 гг. Да 1980 г. храм быў у жаласным стане. У 1990 г. адноўлены. Побач знаходзяцца аптэка і плябанія, пабудаваныя з цэглы ў 1770 г. Ад сядзібы захавалася вежа-павільён, якая стаіць на выспе пасярод возера, і каменны вадзяны млын. Брама хрысціянскіх могілак узведзена ў пачатку ХІХ ст.

Фотагалерэя

Маршрут Гервяты - Варняны - Вежа-павільён Маршрут Гервяты - Варняны - Вежа-павільён
Маршрут Гервяты - Варняны - Касцёл Св. Георгія Маршрут Гервяты - Варняны - Касцёл Св. Георгія
Маршрут Гервяты - Варняны - Касцёл Св. Георгія Маршрут Гервяты - Варняны - Касцёл Св. Георгія
Маршрут Гервяты - Варняны - Вадзяны млын Маршрут Гервяты - Варняны - Вадзяны млын
Маршрут Гервяты - Варняны - Плябанія Маршрут Гервяты - Варняны - Плябанія

Карта хуткага доступу