< Варонча >
Маёнткам "Варонча" спачатку валодалі Курчакі, а з XVII ст. род Несялоўскіх. У 1787 г. Юзэф Несялоўскі пабудаваў новую сядзібу. Апошнімі гаспадарамі маёнтка былі Мержаеўскія. Захаваліся перабудаваны бровар, скарбец, жылы дом, гаспадарчыя пабудовы, руіны агароджы і лядоўні. Касцёл Св. Ганны ў стылі барока ўзведзены на сродкі Юзэфа Несялоўскага і яго жонкі Тэафіліі ў 1773 г. У 1995 г. храм аднавілі. У Варончы знаходзяцца ўнікальныя каталіцкія могілкі, на якіх захаваліся надмагіллі знакамітых радоў.