Варонка >
У гэтай вёсцы можна ўбачыць яшчэ адзін драўляны стараверскі храм. Пабудавана Успенская царква ў рысах народнага дойлідства ў самым пачатку ХХ ст., магчыма, да 1905 г. Толькі купалы святыні не даюць зблытаць яе са звычайным жылым домам. Вокны ў царкве аформленыя разнымі ліштвамі і аканіцамі. Над уваходам просты аднаскатны навес на распорках.