< Велямічы >
Вядома пасяленне з XIV ст. З XVI ст. у складзе ВКЛ. Валодалі тутэйшымі землямі такія шляхецкія роды, як Ранцэвічы і Ляшкевічы. У 1794 г. на сродкі мясцовай шляхты і прыхаджан з дрэва ўзведзена царква Св. Іллі ў стылі народнага дойлідства з выяўленымі рысамі барока. Храм быў значна перайначаны пры перабудове ў 1888 г.