< Верхалессе >
Праваслаўны храм Св. Мікалая ўзведзены з дрэва ў стылі народнага дойлідства з элементамі класіцызму ў 1888 г. На гэтым месцы стаяў драўляны каталіцкі храм, які дзейнічаў прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. Пабудавана святыня па адным з тыпавых праектаў. Пакатыя франтоны гарманічна спалучаюцца з двухскатнымі дахамі на тонкіх драўляных апорах над трыма ўваходамі ў храм.