< Ветка >
Заснавана паселішча ў 1685 г. Яно з’яўлялася ўладаннямі шляхецкага роду Халецкіх. У 1730-х гг. сюды збегла больш за сорак тысяч старавераў з маскоўскіх земляў. На цэнтральнай плошчы гарадка варта зайсці ў краязнаўчы музей, які размешчаны ў асабняку купца Грашкова. Цікавасць уяўляе радавая забудова. Драўляныя дамы багата ўпрыгожаныя разьбой у выглядзе ліштвы разнастайнай пластыкі і формаў.