Вілейка >
Каменны крыж з незвычайна светлага пяшчаніку арыгінальнай «пузаценькай» формы ўсталяваны ля будынка мэблевай фабрыкі гарадка. Адкуль ён быў прывезены – невядома. Побач з крыжам збудаваны маленькі парк з камянёў разнастайных формаў. Ёсць камяні з надпісамі і сімваламі. Захаваліся каменныя крыжы на хрысціянскіх могілках.