< Вілейка >
Крыжаўзвіжанскі касцёл у стылі готыкі пабудаваны з цэглы ў 1906 г. Быў часткова разбураны падчас Першай сусветнай вайны, у 1922 г. адноўлены. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся як склад. У 1989 г. выкарыстоўваўся як Дом мастацтваў. У канцы ХХ ст. вернуты вернікам, а ў 2005 г. над галоўнай вежай касцёла быў усталяваны вытанчанай формы крыж. Асноўным упрыгожваннем храма з'яўляецца трохнефная базіліка.