Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

Вішнева

У 1865 г. з каменю і цэглы пабудавана царква Св. Кузьмы і Дзям'яна ў псеўдарускім стылі. Благавешчанскі касцёл у стылі барока ўзведзены з цэглы ў 1637 г. на месцы драўлянага храма (1424 г.), які быў заснаваны князем Вітаўтам. Побач з касцёлам можна ўбачыць каменную агароджу і браму-званіцу арыгінальнай канструкцыі. Ад сядзібы Храптовічаў "Адравонж" захаваўся дом аканома, арачны мост у парку і гаспадарчыя пабудовы. У Вішнева нарадзіўся значны палітычны дзеяч Ізраіля Шымон Перэс.

Фотагалерэя

 - Вішнева - Благавешчанскі касцёл (1637 - 41 гг.) - Вішнева - Благавешчанскі касцёл (1637 - 41 гг.)

 - Вішнева - Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865 г.) - Вішнева - Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865 г.)
 - Вішнева - Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865 г.) - Вішнева - Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865 г.)
 - Вішнева - Вытворчая зона Храптовічаў: дом аканома - Вішнева - Вытворчая зона Храптовічаў: дом аканома
 - Вішнева - Брама-званіца - Вішнева - Брама-званіца

Карта хуткага доступу