< Вялікая Ліпа >
Тут знаходзілася сядзіба знакамітага шляхецкага роду Абуховічаў, які з канца XVII ст. валодаў гэтымі землямі. Захаваўся арыгінальны будынак стайні з ляпнымі картушамі над уваходамі. Будынак флігеля з цэглы, узведзены ў пачатку XIX ст. Цікавы будынак свірна – спалучэнне каменнага фасада і драўлянага трысценка. Пакроўская царква з цаглянай агароджай пабудавана ў 1773 г. Побач з храмам стаіць капліца-пахавальня з вежамі. На старых могілках знаходзіцца яшчэ адна капліца-пахавальня (XIX ст.).