< Вялікія Лозіцы >
У 1820 г. тут пабудаваная Пакроўская царква ў стылі народнага дойлідства з дрэва. Масіўны купал не ўцяжарвае агульную канструкцыю будынка, а надае яму характар стабільнасці і надзейнасці. На сёння храму патрэбны капітальны рамонт.