< Вялікія Лётцы >
Тут захаваўся арыгінальны і даволі рэдкі сядзібны дом шляхецкага роду Адамавых, пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1877 г. Першы паверх прамавугольнай формы каменны, а другі складзены з сасновага бруса. Будынку патрабуецца тэрміновая кансервацыя. Побач – рэшткі пейзажнага парку.