< Вязынь >
На землях ВКЛ узгадваецца з 1458г. Уласнасць такіх радоў як Саковічы, Насілоўскія … З сярэдзіны 16ст. гэта ужо мястэчка. Праваслаўны Пакроўскі храм быў узведзены на месцы разбуранай уніяцкай ці каталіцкай святыні пасля 1864г. У савецкі час у ёй працаваў клуб. Каменны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі у 1908г. перабудаваны з папярэдняй капліцы. Захаваліся каталіцкія могілкі і гаспадарчыя пабудовы сядзібы Гяцэвічаў. (19ст.)