< Высокае >
Капліца Св. Барбары
Крыжаўзвіжанская царква (1869 г.)
Радавая забудова
Сінагога (руіны)
Траецкі касцёл (1609 г.)
Першая згадка пра паселішча датуецца XIV ст. Захаваліся каменныя руіны велізарнай брамы замка Сапегаў, пабудаванага тут у канцы XVII ст. У 1815 г. Пелагея Патоцкая пабудавала тут каменны палац з двума флігелямі і мноства гаспадарчых пабудоў. Быў закладзены велізарны парк з сажалкамі, які сёння лічыцца адным з найпрыгажэйшых у краіне. Руіны кляштарнага корпуса баніфратраў (1785 г.). Траецкі касцёл у стылі барока (1609 г.). Крыжаўзвіжанская царква (1869 г.). Капліца Св. Барбары ў стылі барока (другая палова XVIII ст.).