< Яўрэйскія могілкі
На краі горада ля дарогі ў вёску Меркулавічы за новай агароджай з сучаснай металічнай брамай можна ўбачыць старажытныя яўрэйскія могілкі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца каля двухсот пахаванняў. Магчыма, пагост закладваўся яшчэ ў сярэдзіне XVII ст., аднак пахаванняў таго часу, на жаль, не захавалася. Апошняе пахаванне на могілках было праведзена каля 10 гадоў таму.