< Яўрэйскія могілкі
Яўрэйская абшчына ўпершыню асталявалася ў Рагачове на рубяжы XVI-XVII стст. Да сярэдзіны XIX ст. яўрэі ўжо складалі большую частку насельніцтва горада. Яўрэйскія могілкі на высокім беразе ракі Днепр, хутчэй за ўсё, былі закладзены ў другой палове XVII ст. Размешчаны яны ў раёне вул. Саннікава. Самыя старыя надмагіллі датуюцца пачаткам XIX ст. Апошнія пахаванні былі зроблены ў 1970-я гг. Надмагіллі маюць шмат разных барэльефаў.