< Ячонка
У самой Ячонке таксама некалі – прыблізна з пачатку першага дзесяцігоддзя ХХ ст. – была вуліца, пакрытая палявым каменем, і нават не адна. Перад намі маляўнічы прыклад таго, як літаральна на нашых вачах знікае яшчэ адзін каштоўны помнік нашай гісторыі. У вёсцы можна ўбачыць толькі невялікія фрагменты гэтага «вечнага» пакрыцця. Астатнія часткі брукаванкі разабраныя або залітыя асфальтам.