< Яхімаўшчына
Маёнтак належаў памешчыку Любанскаму. З пачатку ХІХ ст. ім валодалі Сулістроўскія. Сядзіба – помнік эклектычнай архітэктуры. Да нашых дзён захаваліся афіцына (1900 г.), два ўнікальныя драўляныя свірны (1851 г.), драўляны і каменны жылыя дамы (1879 г.). Тэрыторыя сядзібы дагледжаная.