< Яхімоўшчына
Сядзіба Сулістроўскіх: афіцына (1900 г.)
Сядзіба Сулістроўскіх: жылы дом
Сядзіба Сулістроўскіх: парк з сажалкамі
Сядзіба Сулістроўскіх: свіран (1851 г.)
Тут нас сустрэнуць у добрым стане пабудовы былой шляхецкай сядзібы Любанскіх. Афіцына, бровар, драўляныя свірны, парк з сажалкамі, дом для рабочых. Менавіта ў гэтым доме ў 1906-1907 гг. працаваў у якасці памочніка вінакура Янка Купала. У Яхімоўшчыне былі напісаны лепшыя вершы паэта, якія пасля ўвайшлі ў яго першы зборнік вершаў «Жалейка». У 2001 г. тут адкрыўся філіял літаратурнага музея Янкі Купалы. Побач, у Палачанах, захаваўся каменны крыж, які паэт неаднаразова наведваў.