< Ясянец
Валодаў гэтымі землямі з сярэдзіны XVIII ст. род Абуховічаў. Чалавек і час сцерлі з твару зямлі сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы. А вось на старадаўніх каталіцкіх могілках у памяркоўным стане захавалася капліца-пахавальня яшчэ аднаго заможнага роду, які валодаў маёнткам у Ясянцы, – Вяндорфаў. Капліца пабудаваная ў стылі класіцызму ў першай палове XIX ст. Побач – склеп-пахавальня Яленскіх, збудаваная ў сярэдзіне XIX ст. у выглядзе пірамідальнага абеліска з часанага каменю.