< Ятвеск
Праваслаўная святыня, асвечаная ў гонар Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, збудаваная ў 1876 г. у псеўдарускім стылі з палявога каменю. Часткова пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны храм яшчэ нейкі час дзейнічаў, а пасля быў зачынены савецкімі ўладамі, якія нават спрабавалі яго разбурыць, аднак атрымалі годны адпор ад мясцовых жыхароў. Царква была ператвораная ў складское памяшканне. У 1990 г. адноўлена. Мемарыяльная калона, якая стаіць у полі, магчыма, пастаўленая ў гонар паўстанцаў 1863-1864 гг.