< Юравічы
У пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца з пачатку XV ст. З 1683 г. – мястэчка Пачынаючы з 1717 г., ордэн езуітаў пабудаваў тут каменныя жылыя карпусы і касцёл Раства Багародзіцы ў стылі позняга барока. Сёння гэта праваслаўны мужчынскі кляштар. Захаваўся корпус езуіцкага калегіума. У 1863 г. касцёл закрылі і пераабсталявалі пад праваслаўны храм. Юравічы вядомыя як адно з самых старажытных месцаў паселішча чалавека на Беларусі (10-е тысячагоддзе да н.э.).