< Юшкавічы
На ўскраіне невялікай вёсачкі дажывае свой век невялікі будынак, у якім да нядаўняга часу дзейнічала сельская школа. Але ў 1930 г. гэтая пабудова з бетонных блокаў у стылі канструктывізму ўзводзілася як касцёл. Старажылы сцвярджаюць, што пабудаваны храм ў гонар польскага палітычнага дзеяча Ю. Пілсудскага.