< Юцкі
У гэтых мясцінах некалі быў невялікі маёнтак, у якім правёў сваё юнацтва Карусь Каганец – беларускі паэт, перакладчык, скульптар, мастак, грамадскі дзеяч, аўтар першага беларускага буквара. Непадалёк ад вёскі можна ўбачыць унікальны помнік прыроды рэспубліканскага значэння – "Юцкаўскія крыніцы". Ледніковы каньён – месца паломніцтва людзей за чыстай лекавай вадой.