< Забор'е >
На месцы сучаснага храма некалі ўзвышаўся старажытны драўляны ўніяцкі храм, які быў разабраны царскімі ўладамі ў 1886 г. У 1914 г. на яго фундаменце і ўзвялі новы, ужо праваслаўны храм. Пабудаваны ён з дрэва ў рысах народнага дойлідства. Старажылы сцвярджаюць, што новая святыня знешне вельмі падобная да папярэдняга храма.