< Задваране >
Па афіцыйных дадзеных, гэты храм, што самотна стаіць паблізу вёскі, узведзены ў першай палове XIX ст. Аднак можна меркаваць, што на самой справе ён быў пабудаваны значна раней, у 70-я гг. XVIII ст., першапачаткова быў каталіцкім і належаў аднаму з уладальнікаў тутэйшага маёнтка, а вось пасля 1864 г. перабудоўваўся. Да асноўнага аб'ёму храма быў дабудаваны невялікі бабінец з двух'яруснай званіцай, якая адрозніваецца арыгінальным порцікам з калонамі на другім паверсе. Сёння гэта праваслаўная царква, асвечаная ў гонар Св. Ганны.