< Заезны дом >
У гістарычным цэнтры Мсціслава красуецца двухпавярховы белакаменны будынак, які вядомы як заезны дом селяніна. Узведзены ён у рысах эклектыкі з элементамі класіцызму ў сярэдзіне ХІХ ст., магчыма, у 1859 г. Чатырохскатны дах і вуглы ўпрыгожаныя рустам і надаюць будынку строгасць і стрыманую ўбранасць.