< Загор’е-Сенненскае >
Пасярод поля, паміж вёскамі, непадалёк ад дарогі Шчорсы – Любча можна ўбачыць магілу сына і маці роду Пуслоўскіх. Гэтае пахаванне звязанае з трагічнымі падзеямі паўстання 1863–1864 гг. Металічны манумент у выглядзе высокага крыжа з распяццем пастаўлены ў 1880 г. Існуе легенда, звязаная з гэтым журботным месцам.