Замак >
Пабудаваны замак Белы Ковель з цэглы і каменю ў стылі рэнесансу галандскага напрамку ў другім дзесяцігоддзі XVII ст., прыкладна ў 1612 г. уладальнікам мястэчка Сямёнам Сангушкам. Дамінантай пабудовы служыла пяціпавярховая вежа ля ўязной брамы. Замак моцна пацярпеў падчас "крывавага патопу" і Паўночнай вайны. Канчаткова разбураны замак быў пры новым уладальніку, сенатару Сямёнаву, які разабраў яго на цэглу.