< Зарачча >
Тут захаваўся каменны млын з унікальнымі арнаментамі ў выглядзе жывёл і раслін. Пабудаваны млын ў сярэдзіне XVIII ст. Літаральна за апошнія дзесяць гадоў гэтаму архітэктурнаму помніку нанесены сур'ёзны ўрон. Непадалёк стаіць драўляны дом млынара.