< Заслаўе >
Сёння ў гэтым горадзе-музеі некалькі крыніц. Першая знаходзіцца на гарадской вуліцы Вялікай. Зусім нядаўна гараджане ўсталявалі побач з ёй каплічку на чатырох слупах. Воды сцякаюць у галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Яшчэ адна крынічка – побач з замчышчам у канцы вуліцы Паштовай. Абедзве крынічкі носяць назву «Слёзы Рагнеды». У апошняй сёння зусім сціплы вадацёк.