< Завішына >
Каму некалі належала гэта сядзіба, пакуль невядома. Але калі меркаваць па тых гаспадарчых пабудовах, што захаваліся да нашага часу, гаспадарка была заможнай. Сцены вялікага бровара складзены з апрацаваных камянёў, вокны і дзверы маюць цагляныя перакрыцці. Нашмат лепей захавалася гаспадарчая аднапавярховая пабудова, сцены якой таксама ўзведзены з апрацаванага камення, а куты і праёмы вокнаў тагачасныя дойліды па-майстэрску ўпрыгожылі чырвонай цэглай.