< Жаночае епархіяльнае вучылішча >
Велізарны будынак вучылішча ў форме літары П пабудаваны з цэглы ў стылі неакласіцызму ў самым канцы XIX ст. Размешчаны ён па вул. Зладзейскага, 29. Калі зайсці ў двор, можна ўбачыць часткова перабудаваны будынак былой царквы, злучаны з галоўным корпусам вучылішча, які накрыты невялікім пераходам. Сёння архітэктурны помнік удала адрэстаўраваны, у ім дзейнічае навучальная ўстанова.