< Злота >
Дагэтуль невядома, каму належала сядзіба, якая існавала тут з сярэдзіны ХІХ ст. Гледзячы па пабудове, якая засталася ад сядзібы, гаспадары гэтых зямель мелі добры дастатак, калі маглі сабе дазволіць ставіць падобныя дамы для рабочых. Узведзены гэты цагляны будынак са скляпеністымі сутарэннямі прыкладна ў 80-я гг. ХІХ ст. У доме і сёння жыве некалькі сямей.