Маршрут Брэст-1 >
Кропкі маршрута Брэст-1
Гэты драўляны каталіцкі храм у стылі класіцызму з элементамі барока пабудаваны ў 1904 г. Гэта павінен быў быць часовы храм побач з месцам, дзе ў хуткім часе планавалі ўзвесці касцёл з цэглы. Аднак гэтаму перашкодзіў прыход савецкай улады, падчас якой з усіх каталіцкіх святынь горада толькі гэтая і дзейнічала.
Абавязкова варта наведаць унікальны каталіцкі акропаль на вул. Пушкінскай. Як сцвярджалі продкі, каб пазнаць гісторыю, трэба зазірнуць на могілкі. Велічныя надмагіллі можна смела назваць творамі мастацтва. Адзведзена месца і для пахавання польскіх салдат, якія загінулі ў 1918-1920 гг. Закладзены могілкі прыкладна ў сярэдзіне XIX ст.
Яшчэ адна святыня - на гэты раз лютэранская кірха - была нязначна відазмененая і перабудаваная ў пасляваенны час. Пабудаваная кірха ў стылі канструктывізму з цэглы ў 1938 г. Дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны. У савецкі час у кірсе быў адкрыты кінатэатр "Змена", які прапрацаваў да 1990-х гг. Сёння ў гэтай культавай пабудове размяшчаюцца прыватныя арганізацыі.
У 1849 г. быў канчаткова адобраны адзін з праектаў новага каталіцкага храма. Пабудаваны храм у стылі позняга класіцызму з цэглы ў 1856 г. У 1950 г. касцёл, які быў часткова разбураны падчас Другой сусветнай вайны, быў значна перабудаваны і прыстасаваны пад абласны гістарычны музей. Вернуты вернікам у 1992 г.
Прыкладна 145 гадоў будаваўся гэты ўнікальны прыгожы ансамбль бернардынскага манастыра, які ў свой час насіў сімвалічную назву "Залатая брама Брэста". Манастыр быў заснаваны ў 1624 г. У першай палове XVIII ст. манастыр перабудоўваўся, у той жа час быў узведзены касцёл Беззаганнага Зачацця. Сёння можна ўбачыць толькі мізэрныя руіны манастыра і алтарную частку некалі велічнага касцёла.
Узведзены храм у 1879 г. з цэглы ў руска-візантыйскім стылі. У 1919 г. храм быў перабудаваны і пераасвечаны ў гонар Св. Троіцы, а ў 1928 г. перанёс яшчэ адну перабудову і канчаткова набыў рысы каталіцкай святыні. Падчас Другой сусветнай вайны храм моцна пацярпеў. У пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, і ў 1994 г. царква зноў адкрыла дзверы для вернікаў.
Узведзены гэты праваслаўны храм з цэглы ў стылі руска-візантыйскай архітэктуры ў 1864 г. Праз дваццаць гадоў святыня была значна адноўлена. Новыя рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы праводзіліся праз 100 гадоў, у 1988 г. У храме захоўваюцца іконы XVIII ст. Тут была асвечана копія крыжа Еўфрасінні Полацкай.
Фотаздымкі пачатку ХХ ст. паспелі захаваць маляўнічае і вытанчанае знешняе афармленне гэтай культавай пабудовы габрэйскай рэлігіі да таго, як яна была да непазнавальнасці перабудаваная. Узведзена сінагога ў 1884 г. Яе можна ўбачыць на вул. Савецкіх пагранічнікаў, 52. Захавалася некалькі арачных акон з тыльнага боку будынка, якія даюць слабае ўяўленне пра яе багаты першапачатковы дэкор.
Узніклі могілкі на мяжы XV - XVI стст. З сярэдзіны XIX ст. тут пачалі хаваць жыхароў Брэста, у тым ліку самых вядомых дзеячаў горада. Па надмагіллям можна чытаць гісторыю горада. Уражвае разнастайнасць, мастацкая каштоўнасць і якасць выканання надмагільных помнікаў, зробленых з каменю і металу.
Гэта царква - адна з найпрыгажэйшых культавых пабудоў горада. Узведзены храм у гонар Св. Мікалая Цудатворца з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў самым пачатку ХХ ст. Царква была пабудаваная на ахвяраванні ваенных, удзельнікаў руска-турэцкай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны ў храме знаходзіўся архіў Брэсцкай вобласці. Вернуты вернікам ў 1996 г.