Да вадзяных млынаў >
Кропкі Да вадзяных млынаў
Захаваўся гэты невялікі вадзяны млын у сядзібе Ваньковічаў, знакамітага шляхецкага роду ВКЛ, з якога выходзілі і мастакі, і літаратары, і ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гг. Пабудаваны млын у 1850-х гг. Цокальны паверх з бутавага каменю, з дзвярыма і невялікімі акенцамі. Сам будынак з драўлянага бруса. Захаваўся млын цудоўна, магчыма, зусім нядаўна ён яшчэ працаваў. Стаіць млын на рацэ Волме.
Знакамітыя гэтыя маляўнічыя месцы тым, што яны з'яўляюцца радзімай нашых беларускіх філосафаў і паэтаў: С. Маймана, Ю. Кодзіса, А. Паўгі, В. Каратынскага. У гэтых краях бываў і У. Сыракомля. Сама млын збудаваны ў 1910 г. з палявога каменю і цэглы. Сёння ён цалкам прыдатны для эксплуатацыі ў розных гаспадарчых мэтах. Побач ціха струменіцца паўнаводны Нёман.
Наш шлях ляжыць у маёнтак Прушынскіх, закладзены ў сярэдзіне XVIII ст. Побач з вінакурным комплексам у 1898 г. быў пабудаваны вадзяны млын у два паверхі з каменю і цэглы. Сёння ў ім жывуць людзі. Апошнімі ўладальнікамі Лошыцы, шляхціцамі Любанскімі, на другім канцы парку ля ракі Свіслач быў пабудаваны яшчэ адзін млын, у якога калісьці было тры паверхі з мансардай (1901 г.). Сёння ад яго засталіся толькі маляўнічыя руіны.
Недалёка ад вёскі Ячонка размешчана Малая Ячонка або Наваполле. Пабудаваны млын на беразе ракі Сула. Вялікі будынак млына зачароўвае здалёк. Узведзеныён з каменю і цэглы. Можна ўявіць, у якіх маштабах перапрацоўвалася тут збожжа. У свой час з вёскі да млына была спецыяльна пракладзеная дарога з каменю, якая захавалася яшчэ і цяпер і цалкам можа прэтэндаваць на званне аб'екта гістарычнай значнасці, а вось млын значна пашкоджаны.
Цокальны паверх гэтага млына з часанага бутавага каменю пабудаваны ў 1838 г. Першы паверх з цэглы збудаваны трохі пазней. Старажылы сцвярджаюць, што ён першапачаткова быў складзены з дрэва. Сёння млын рэстаўруюць. Побач, абмываючы сцены млына, цячэ рака Жацераўка, некалі настолькі паўнаводная, што на яе беразе ўзвялі млын такой магутнасці. Непадалёк Жацераўка зліваецца з водамі нашага легендарнага Нёмана.
Старадаўняя сядзіба знакамітага шляхецкага роду Завішаў «Кухцічы». Акрамя двух каменных флігеляў і фамільнай капліцы-пахавальні тут можна ўбачыць мноства гаспадарчых пабудоў, у тым ліку і велізарны прамавугольны будынак млына, збудаванага тут з каменю і цэглы ў пачатку XIX ст. Да асноўнага корпусу млына прымыкае дапаможны доўгі (16 м) аднапавярховы будынак, які некалі, магчыма, выкарыстоўваўся як жыллё для завознікаў.
На гэтай раўніннай мясцовасці як на далоні і вытанчаная стужка ракі Сулы, і прыбярэжныя хмызнякі з рэдкімі дрэвамі, і сасновы бор удалечыні, і руіны гэтага млына, цалкам складзенага з вялікіх палявых камянёў. Месца вартыя ўвагі і мастакоў, і фотамастакоў, і ўсіх людзей, закаханых у маляўнічыя месцы нашай Беларусі. Узведзены млын у канцы XVIII ст., да нашых дзён пра яго захавалася некалькі легенд
Узведзены млын у 1849 г. з каменю і цэглы на рацэ Уса. У будовы вельмі маляўнічая фактура. І тыя, хто будаваў гэты млын, і тыя, хто замаўляў яго пабудову, напэўна пераследвалі яшчэ і іншую немалаважную мэту– радаваць вока чалавечае прыбранасцю яго сцен. Сёння будынак прыватызаваны і адноўлены.
Дэкор гэтага вадзянога млына, пабудаванага з каменю і цэглы ў 1850 г., захапляе адразу і вабіць да сябе здалёк. Спачатку можна падумаць, што гэта руіны багатай капліцы або альтанкі ў парку заможнага маёнтка. А месцы вакол быццам адмыслова прыдуманыя прыродай, каб даваць асалоду чалавечаму позірку. Мяркуючы па колькасці паваленых дрэў, тут ласка і раздолле для баброў. Туляцца гэтыя маляўнічыя руіны на беразе ракі Іслачы, заўсёды з хуткімі патокамі.
Да нядаўняга часу гэтыя месцы былі мала каму вядомыя. А гэта недалёка ад нашай сталіцы і зусім побач з такім мілым правінцыйным мястэчкам, як Івянец. Тым цікавей будзе дакрануцца да малавывучанага і маланаведвальнага запаведнага месца. На берагах ракі Волмы мы з задавальненнем разгледзім руіны старога бровара і вадзянога млына, складзенага з каменю ў 1822 г. у маёнтку Юстыны Рдултоўскай.